Душпастырскія аб’явы Шчучын 21.07.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

22 ліпеня (панядзелак) - свята св. Марыі Магдалены.

 

23 ліпеня (аўторак) - свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

 

25 ліпеня (чацвер) – свята св. Якуба, апостала.

Таксама ў нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў адбудзецца набажэнста за вучняў і настаўнікаў праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса. Шчыра запрашаем!

 

26 ліпеня (пятніца) – успамін св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі. Таксама дзень малітвы за бацькоў, дзядуляў, бабуляў і людзей у старэйшым узросце.

 

28 ліпеня (нядзеля) – пасля кожнай св. Імшы, у сувязі з успамінам на гэтым тыдні св. Крыштафа, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

У наступную нядзелю ў Барташах у 13.30 адпустовая св. Імша ў гонар св. Ганны. Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу ў гэтай св. Імшы.

Ад наступнай нядзелі, пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні, запісваем дзяцей ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам. Таксама запрашаем старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам у якасці выхавацеляў.

Канікулы з Богам  у гэтым годдзе пройдуць з 18 па 25 жніўня.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Чарговы раз нагадваем, што 27 ліпеня, у аўторак, у Шчучыне, будзе начавць пілігрымка (прыкладна каля 50 чал.), якая ідзе з Гродна ў Навагрудак. Арганізатарамі гэтай пілігрымкі з’яўляюцца сёстры назарэтанкі. Пілігрымка прыйдзе ў Шчучын каля 18.00 гадз. Той, хто запісаўся прыняць піліграмаў на начлег, просьба, каб прыйсці на гэтую гадзіну ў касцёл і іх забраць.

Можа ёсць яшчэ тыя, хто бы мог прыняць пілігрымаў на начлег, просьба запісацца ў сакрыстыі. Бо на жаль яшчэ не ўсе маюць месца, дзе начаваць і ў кляштар мы ўсіх узяць не можам.

Пілігрымка будзе ісці праз в. Тапілішкі, заахвочваем жыхароў вёскі сустрэць пілігрымку каля крыжа прыкладна каля 16.00 гадз.

28 ліпеня пілігрымка выходзіць са Шчучына і прыкладна каля 9.30 будзем развітвацца з пілігрымамі ў в. Рэзы каля 1 крыжа ад Шчучына.

 

  • Шчыра дзякуем за складванне ахвяр на рамонт сцен касцёла. Хто яшчэ не злажыў, вялікая просьба, каб прыносіць ахвяры ў сакрыстыю!

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews