Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.07.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

15 ліпеня (панядзелак) – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара касцёла.

У Ордэне Піяраў у гэты дзень літургічны ўсамін св. Пампілія Марыі Піроцці, піяра, святара.

15 ліпеня а 10.00 гадз. св. Імша ў інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі. Асабліва за тых, хто складваў грошы на рамонт касцёла.

 

16 ліпеня (аўторак)- успамін НПМ з Гары Кармэль.

 

20 ліпеня (субота) – успамін чарговай гадавіны мучаніцкай смерці бл. Мар’янны Бярнацкай, святароў, жыхароў г. Гродна і ваколіц, растрэляных гітлераўцамі з 13 па 16 ліпеня 1943 г. у фартах к. Навумавіч.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што з 27 на 28 ліпеня ў нашай парафіі будуць начаваць пілігрымы, якія ідуць з Гродна ў Навагрудак. Вялікая просьба да жыхроў Шчучына, якія маглі бы ўзяць пілігрымаў на начлег, каб запісвацца ў сакрыстыі.

Таскама па традыцыі ў в. Тапілішкі, 27 ліпеня, каля крыжа, прыкладна а 16.00 гадз. будзем пілігрымаў сустракаць і 28 ліпеня ў в. Рэзы, гэтым разам каля першага крыжа ад Шчучына, будзем развітвацца. Пілігрымаў будзе прыкладна каля 50 чалавек.

Таксама той, хто хацеў бы далучыцца да пілігрымкі, то атрымаць адпаведную інфармацыю можна ў сакрыстыю.

 

  • Вялікі дзякуй за складванне ахвяр на рамонт сцен касцёла! І далей звяртаемся з просьбай, хто яшчэ не злажыў, каб прыносіць ахвяры ў сакрыстыю! Яшчэ шмат сем’яў не здала, таму просьба падысці са зразуменнем і па магчымасці ахвяраваць грошы на рамонт.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Дыялог.

 

Пасля св.Імшы ў 10.00 і 11.30 віншаванні а. Віталія Слукі з Днём імянін.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews