Душпастырскія аб’явы Лiда 30.06.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

 

 XІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ–– 30.06.2019 г.

 

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

03.07 (серада) – свята св. Тамаша, апостала;

 

04.07- І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

 

05.07 - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

У 16.00 – аўтобусная пілігрымка на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай. Выезд са стаянкі каля касцёла.

 

06.07 (субота) – урачыстасць Маці Божай Будслаўскай;

І субота месяца, пасля вячэрняй св. Імшы – набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП.

 

07.07 -  І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на ліпень: за святасць нашых сем’яў

 

12-13.07 – урачыстасць НМП Тракельскай Каралевы нашых сем’яў. Запрашаем усіх прыняць удзел у пілігрымцы да Тракеляў. Парафіяльная  пілігрымка распачнецца ў пятніцу 12 ліпеня ад місійнага крыжа ў 13.00

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 03.07 (серада)  у 18.30,
  • за памерлых – 06.07 (субота)  у 9.00

3.Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Кветкі   просім прыносіць у пятніцу вечарам (пасля св. Імшы). Усім загаддзя вялікі дзякуй!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews