Душпастырскія аб’явы Шчучын 30.06.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XІІI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

3 ліпеня (серада) – свята св. Тамаша (św. Tomasza), апостала.

 

4 ліпеня першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства у інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

5 ліпеня – першая пятніца месяца. Споведзь, як у кожную першую пятніцу месяца: з ранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

6 ліпеня (субота) – Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай. Таксама І субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

7 ліпеня – І нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і  Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Ужо на гэтым тыдні, 5 ліпеня ў пятніцу, выезд на начное чуванне ў Будслаў з тэрыторыі касцёла а 15.00 гадз. Кошт паездкі ў Будслаў – 25 руб. Тыя, хто запісаўся на пілігрымку, каб сёння альбо на працягу тыдня прынесці грошы.

Хто бы яшчэ хацеў паехаць у Будслаў, то можна запісвацца ў сакрыстыі.

 

  • Хто яшчэ з запісаных асоб на выезд ў Тракелі не здаў грошы, то просьба прыносіць у сакрыстыю. Кошт паездкі – 10 рублёў.

 

  • Вялікі дзякуй за складванне ахвяр на рамонт сцен касцёла! І далей звяртаемся з просьбай, хто яшчэ не злажыў, каб прыносіць ахвяры ў сакрыстыю у залежнасці ад магчымасцяў па 30 руб. ад сям’і!

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews