Душпастырскія аб’явы Лiда 23.06.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

 

 XІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ–– 23.06.2019 г.

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Чэрвеньскае набажэнства   ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у надзелю ў 17.30. Калі хто не можа прысутнічаць на гэтым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх сем’ях.

 

24.06 (панядзелак) – урачыстасць  Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.

 

27 чэрвеня (чацвер) – заканчэнне актавы Божага Цела. Заахвочваем прыносіць на св. Імшу кветкі і зёлкі,  пасля кожнай св. Імшы – абрад благаслаўлення дзяцей;

28 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў (з 2011 г.). У сувязі з урачыстасцю пасціць не абавязкова;

 

29.06 (субота) – урачыстасць св. Апосталаў Пятра і Паўла. Урачыстасць абавязковая, таму неабходна прыняць удзел у св. Імшы на 10.00 або на 18.30 і ўстрымацца дома ад фізічнай працы; ахвяры, сабраныя у гэты дзень, будуць накіраваны на патрэбы Апостальскай Сталіцы; парафіяльны адпуст у Дзітве на 12.30.

 

30.06 (нядзеля) – заканчэнне чэрвеньскага набажэнства.

 

27.06-06.07 – V пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Тэалагічная тэма пілігрымкі  — словы “Ідзі і з гэтай хвіліны ўжо не грашы”. Тыя, хто жадае прыняць удзел у плігрымцы, павінны звярніцца да кс. Дзяніса Бразінскага, Вікарыя парафіі Узвышэння крыжа, або звярнуцца непасрэдна ў сакрыстыю парафіі Ліда-Фара

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 03.07 (серада)  у 18.30,
  • за памерлых – 06.07 (субота)  у 9.00

3.Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар газеты “Слова Жыцця”.

4.Вялікі дзякуй усім, хто дапамог падрыхтавацца да ўрачыстасці Божага Цела.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews