Душпастырскія аб’явы Шчучын 23.06.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XІI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

24 чэрвеня (панядзелак) - ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля.

У гэты дзень а. Ян адзначае Дзень імянінаў, таму будзем прасіць Бога аб патрэбныя для яго ласкі ў штодзённым жыцці, асабліва ў святарскім служэнні і манаскім жыцці.

 

25 чэрвеня (аўторак) - Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Ю. Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!

 

28 чэрвеня (пятніца) – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У нашай парафіі другі пасля св. Тэрэзы Авільскай адпуст. У гэты дзень у нашай парафіі трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы а 10.00 гадз. і  галоўная св. Імша а 19.00 гадз., на якую ўсіх шчыра запрашаем. Пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца адпустовая працэсія з харонгвямі і олтажыкамі вакол тэрыторыі каля касцёла.

У пятніцу, у сувязі з заканчэннем Актавы Божага Цела, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне кветак і зёлаў (зелле), а таксама благаслаўленне дзяцей.

Пятнічная ўрачыстасць – гэта таксама Сусветны дзень малітвы аб святасць святароў.

У сувязі з тым, што ў пятніцу урачыстасць, то няма посту.

 

29 чэрвеня (субота) – урачыстасць св.св. Пятра і Паўла, апосталаў. У нашым касцёле св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

У Ражанцы адпустовая св. Імша а 12.00 гадз., у Старых Васілішках а 14.00 гадз.

Урачыстасць святых Пятра і Паўла з’яўляецца святам абавязковым, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

Ахвяры, якія збіраюцца ў гэты дзень на тацу, прызначаны на патрэбы Апостльскага Пасада (Stolicy Apostolskiej).

 

30 чэрвеня (нядзеля) – заканчэнне чэрвенскага набажэнства. Таксама ў нядзелю прыпадае 25 гадавіна смерці а. Станіслава Петраша, які ў нашым касцёле працаваў пробашчам, да закрыцця яго савецкай уладай у 60-ыя годы мінулага стагоддзя. Пасля а. Станіслаў доўгія годы працаваў у касцёле ў Крамяніцы, там памёр і каля касцёла яго пахавалі. У Крамяніцы за яго будуць маліцца ў суботу 29 чэрвеня, у Шчучыне будзем маліцца ў наступную нядзелю на св. Імшы а 10.00 гадз.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Вялікі дзякуй тым асобам і сем’ям, якія падрыхтавалі алтарыкі на працэсію Божага Цела па вул. Леніна і Горкага. Шчыра дзякуем!

 

  • Нагадвем, што 5 ліпеня ў пятніцу арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка з нашай парафіі на начное чуванне ў Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Вяртанне з Будслава плануецца ў суботу 6 ліпеня пасля абеда. Кошт пілігрымкі будзе залежыць ад колькасці ахвотных паехаць. Хто хацеў бы ўзяць удзел у гэтай пілігрымцы, просьба запісвацца ў сакрыстыі.

 

  • 13 ліпеня, субота, ў нашай Дыяцэзіі ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай. З нашай парафіі арганізоўваецца выезд на галоўную св. Імшу. Кошт паездкі – 10 рублёў. Хто ўжо запісаўся альбо будзе запісвацца, то калі ласка прыносіць грошы ў сакрыстыю.

 

  • Ад мінулай нядзелі мы распачалі збіраць ахвяры на дальнейшы рамонт сцен касцёла знаружы і цокаля. На гэты год засталося зрабіць рамонт сценаў з боку “Дома таргоўлі” і цокаль. У сувязі з тым, што правядзення такога рамонта звязана з вялікімі расходамі, то звяртаемся з просьбай, каб на рамонт ахвяроўваць ад сям’і па 30 рублёў.  Як было ў мінулым годзе. Хто не зможа скласці ахвяру за адзін раз, можна будзе разлажыць на два разы або наогул злажыць меньшую, а хто можа, то можна злажыць большую ахвяру. Тым хто ўжо злажыў ахвяры, шчыры дзякуй!

Рамонтныя працы распачнуцца 1 ліпеня.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews