Душпастырскія аб’явы Шчучын 16.06.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

17 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Альберта Хмялёўскага (św. Alberta Chmielowskiego), законніка.

 

20 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым, таму ў чацвер кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. Пасля вячэрняй св. Імшы працэсія вуліцамі горада па маршруту як у мінулыя гады. Таксама просьба, каб падрыхтаваць алтары па вул. Леніна і Горкага.

 

21 чэрвеня (пятніца) – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • 5 ліпеня ў пятніцу арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка з нашай парафіі на начное чуванне ў Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Вяртанне з Будслава плануецца ў суботу 6 ліпеня пасля абеда. Кошт пілігрымкі будзе залежыць ад колькасці ахвотных паехаць. Хто хацеў бы ўзяць удзел у гэтай пілігрымцы, просьба запісвацца ў сакрыстыі.

 

  • 13 ліпеня, субота, ў нашай Дыяцэзіі ўрачыстасць Маці Божай Тракельскай. З нашай парафіі арганізоўваецца выезд на галоўную св. Імшу. Жадаючых паехаць, таксама просім запісвацца ў сакрыстыі. Кошт паездкі, як і ў выпадку Будслава, будзе залежыць ад колькасці ахвотных паехаць.

 

  • Нагадваем пра магчымасць для моладзі далучыцца да пешай пілігрмкі, якая ідзе з Ваўкавыска ў Тракелі. Далучыцца можна будзе ў Ражанцы 9 ліпеня. Заканчэнне пілігрымкі 13 ліпеня ў суботу. Падрабязнасці можна паглядзець на дошцы аб’яваў альбо запытацца ў сакрыстыі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Дыялог і новы нумар газеты Слова жыцця.
  • Пад канец аб’яваў, звяртаемся з просьбай аб складанне ахвяраў на дальнейшы рамонт сцен касцёла знаружы і цокаля. На гэты год засталося зрабіць рамонт сценаў з боку горада і цокаль. Як выглядаў рамонт сценаў з іншых бакоў касцёла, вы ўжо бачылі ў мінулым годзе. Гэта ёсць крыху працы і матэрыяльных затратаў. Таму звяртаемся з вялікай просьбай, каб збіраць ад сям’і па 30 рублёў. І як было ў прошлым годзе. Хто не зможа скласці ахвяру за адзін раз, можна будзе разлажыць на два разы.

Рамонтныя працы павінны пачацца пад канец чэрвеня пачатак ліпеня. Так прынамсі абяцалі прыехаць рабочыя.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews