Душпастырскія аб’явы Шчучын 09.06.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

/Год C - 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сённяшняй урачыстасцю, Спаслання Духа Святога, заканчваецца велікодны перыяд і час велікоднай споведзі.

Сёння за прачытанне гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст.

 

З літургічнага календара:

 

10 чэрвеня (панядзелак) - свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

 

11 чэрвеня (аўторак) – успамін св. Барнабы, апостала.

 

12 чэрвеня (серада) –  успамін бл. Генрыха святара і паплечнікаў (towarzyszy), мучанікаў ІІ Сусветнай вайны.

 

13 чэрвеня (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара (święto Jezusa Chrystusa Najwyższego i Wiecznego Kapłana).

У наша парафіі таксама Фацімскі дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30. Пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскайі і чэрвенскае набажэнства. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

15 чэрвеня (субота) -  а 19.00 гадз. св. Імша ў інтэнцыі за ўсіх ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.

 

16 чэрвеня (нядзеля) – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

 

Іншыя аб’явы:

  • Запрашаем і заахвочваем моладзь далучыцца да пешай пілігрмкі, якая ідзе з Ваўкавыска ў Тракелі. Далучыцца можна будзе ў Ражанцы 9 ліпеня. Заканчэнне пілігрымкі 13 ліпеня ў суботу. Падрабязнасці можна паглядзець на дошцы аб’яваў альбо запытацца ў сакрыстыі.
  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопісаў для дзяцей Водограй і Ave Maria.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews