Душпастырскія аб’явы
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
(Ліда-Індустрыяльны)
VІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 02.06.2019 г.
- На гэтым тыдні ў літургічным календары:
Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы ў 10.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама (выключна толькі сёння) змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на чэрвень: малітва за дзяцей і моладзь нашай парафіі, якія распачалі летнія канікуля, а таксама экзаменацыйныя сесіі (Святла і Дароў Св.Духа для іх).
Чэрвеньскае набажэнства ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у надзелю ў 17.30. Калі хто не можа прысутнічаць на гэтым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх сем’ях.
3 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
5 чэрвеня (серада) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
6 чэрвеня — І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00;
7 чэрвеня - І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
8 чэрвеня (субота) – успамін св. Ядзвігі Каралевы.
9 чэрвеня (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна “О, Стварыцель Духу, прыйдзі..” можна атрымаць цалкавіты адпуст. У нядзелю - заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі. Таму, хто яшчэ не быў у велікоднай споведзі, заахвочваем, каб на гэтым тыдні прыступіў.
2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:
аб здароўі і Божым благаславенні – 05.06 (серада) ў 18.30.