Біскуп гродзенскі благаславіў новыя арганы ў лідскім касцёле

2 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч благаславіў новыя арганы ў касцёле св. Юзафа Каласанса ў Лідзе.

Благаслаўленне адбылося на святой Імшы, якую іерарх цэлебраваў у інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і вернікаў парафіі.

Падчас абраду благаслаўлення іерарх скіраваў да арганаў урачысты зварот, заклікаўшы іх абуджаць і ўзносіць праз музыку хвалу Богу Айцу і Стварыцелю, Езусу Хрысту Адкупіцелю і Духу Святому, які ажыўляе нас Божым подыхам.

Біскуп заклікаў арганы несці чалавечыя просьбы і спеў да трону Марыі і абуджаць веру тых, у чые сэрцы ўвайшло сумненне. Знешнім знакам прысвячэння арганаў Богу было іх акаджэнне.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне пажадаў вернікам гэтай парафіяльнай супольнасці, каб новыя арганы вучылі ўсіх, хто прыходзіць у святыню, гармоніі і супрацоўніцтву са Стварыцелем і абуджалі ў чалавечым сэрцы найпрыгажэйшае.

Іерарх выказаў удзячнасць пробашчу парафіі а. Андрэю Агелю SP за клопат аб святыні, якая з кожным годам становіцца ўсё больш прыгожай і ўтульнай.

Паводле grodnensis.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews