Душпастырскія аб’явы Шчучын 02.06.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С — 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

У сувязі з першай нядзеляй месяца, сёння пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля чэрвенскага набажэнства ў 15.30, змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

 

З літургічнага календара:

 

3 чэрвеня (панядзелак) – успамін св. Караля Луангі (św. Karola Lwangi i towarzyszy, męcz.) і паплечнікаў, мучанікаў.

5 чэрвеня (серада) – успамін св. Баніфацага, біскупа і мучаніка.

 

6 чэрвеня першы чацвер месяца. Набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця адбудзецца пасля чэрвенскага набажэнства.

 

7 чэрвеня першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

8 чэрвеня (субота) – успамін св. Ядвігі Каралевы.

 

9 чэрвеня (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст. У бліжэйшую нядзелю заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі. Таму, хто яшчэ не быў у велікоднай споведзі, заахвочваем, каб на гэтым тыдні прыступіў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае (чэрвцовае) набажэнства праходзіць ў нашым касцёле ў буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30.

 

  • На гэтым тыдні пасля чэрвенскага набажэнства, будзем маліцца навэннай перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews