Душпастырскія аб’явы
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
(Ліда-Індустрыяльны)
V ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 19.05.2019 г.
1.На гэтым тыдні ў літургічным календары:
Распачалося маёвае набажэнства, у якім заахвочваем усіх прымаць удзел.
Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.
Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх сем’ях.
23 мая (чацвер) – 28 гадавіна біскупскага пасвячэння Пастыра нашай Дыяцэзіі. У гэты дзень молімся за кс. бп. Аляксандра Кашкевіча аб патрэбныя ласкі ў кіраванні Гродзенскай дыяцэзіяй.
24 мая (пятніца) – успамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.
26 мая (нядзеля) – на св. Імшы на 11.30 дзеці нашай парафіі прыступяць да І св. Камуніі. Сабраныя ахвяры будуць перададзены на патрэбы нашай дыяцэзіі.
2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
3.Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.