Сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў Шчучыне

15 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў 38 вернікам (36 маладым людзям і 2 дарослым) сакрамэнт канфірмацыі.

Іерарх цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі тых, хто прымаў сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Звяртаючыся да іх, ён заахвоціў заўсёды трымацца веры сваіх продкаў і быць гатовымі адважна штодня ёю жыць і бараніць яе.

На заканчэнне маладыя вернікі падзякавалі біскупу за ўдзелены сакрамэнт, а таксама выказалі падзяку святарам, якія дапамагалі ім падрыхтавацца да гэтай урачыстасці.

Да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці кандыдаты рыхтаваліся два гады, удзельнічаючы ў катэхетычных занятках, набажэнствах, разнастайных рэкалекцыях і пілігрымцы ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Паводле grodnensis.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews