Душпастырскія аб’явы Лiда 12.05.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

 

 ІV   ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 12.05.2019 г.

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сёння - Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітвы  за новыя пакліканни да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

14 мая (аўторак) – свята св. Мацея, апостала.

 

16 мая (чацвер) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

 

19 мая (нядзеля) -  на св. Імшы а 10 гадзіне кс.біскуп дапаможны Ю.Станеўскі ўдзеліць сакрамэнт Канфірмацыі. Св. Імшы на 11.30 не будзе.

 

Распачалося маёвае набажэнства, у якім заахвочваем усіх прымаць удзел.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх сем’ях.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews