Душпастырскія аб’явы Шчучын 12.05.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С — 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітв аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

 

З літургічнага календара:

 

13 мая (панядзелак) – у нашай парафіі Фацімскі дзень. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

14 мая (аўторак) – свята св. Мацея, апостала.

 

15 мая (серада) – вячэрняя св. Імша а 18.00 гадз., падчас якой дапаможны  біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі і дарослых з нашай парафіі.

 

16 мая (чацвер) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

 

18 мая (субота) - ў 10.45 і 11.45 споведзь дзяцей, якія ў гэтым годзе першы раз прыступяць да св. Камуніі.

 

19 мая (нядзеля) – на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.

У наступную нядзелю а 17.00 гадз. сустрэча настаўнікаў. 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Хочам шчыра падзякаваць усім, хто прынімаў моладзь на начлег падчас Дыяцэзіяльных Дней Моладзі. Дзякуем Вам за шчодрасць і дабрыню! Няхай Бог адудзячыць Вам за гэта сваёй ласкай! Прабачце за тую моладзь, якая можа прычыніла Вам клопат ці праблемы. Калі было штосьці сур’ёзнае, то прыйдзіце ў сакрыстыю і скажыце, каб не дапусціць такую моладзь да удзелу ў іншых падобных мерапрыемствах. Прабачце таксама тыя, хто запісваў прыняць моладзь на начлег і ніхто не прыйшоў. Бо напачатку запісалася, што прыедзе больш, а ў рэльнасці прыехала каля 60 чалавек меньш.

Таксама хочам сказаць словы шчырай падзякі для моладзі і дарослых, якія дапамагалі ў якасці валанцёраў. Без вашай дапамогі не удалося бы так добра і арганізавана правесці гэтыя сустрэчы. Вялікі дзякуй!

 

  • Сёння таксама хочам падзякаваць членам ІІІ Ордэна св. Францішка з нашай парафіі, якія ахвяравалі ліліі і дубовыя лісткі для упрыгажэння фігуры Маці Божай Фацімскай у галоўным алтары.

 

  • 15 мая, у сераду, падчас св. Імшы а 18.00 гадз. будзем маліцца за ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.

 

  • Сёння а 17.00 гадз., у касцёле, сход бацькоў, дзеці якіх у гэтым годзе прыступяць да І споведзі і св. Камуніі.

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар часопісаў Дыялог і Ave Maria.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews