Душпастырскія аб’явы Лiда 05.05.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

 

 ІІІ  ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 05.05.2019 г.

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння  І  нядзеля месяца (адарацыйная).  Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на май – за дзяцей нашай парафіі, якія рыхтуюцца прыступіць да І св. Споведзі і  св. Камуніі.

Таксама сёння  ў нашай Дыяцэзіі  адзначаецца  Дзень Маці і малітва ў інтэнцыі жывых і памерлых маці.

 

Распачалося маёвае набажэнства, у якім заахвочваем усіх прымаць удзел.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх сем’ях.

 

6 мая (панядзелак) – свята св. Філіпа і св. Якуба, апосталаў;

8 мая (серада) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.

 

9 мая (чацвер) – Дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакоі на зямлі.

 

19 мая (нядзеля) -  на св. Імшы а 10 гадзіне кс.біскуп дапаможны Ю.Станеўскі ўдзеліць сакрамэнт Канфірмацыі. Св. Імшы на 11.30 не будзе.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews