«Шчучын – Тракелі – Ліда»: моладзь са Шчучына здзейсніла традыцыйную пілігрымку

Маладыя вернікі парафіі ў Шчучыне здзейснілі пілігрымку ў Тракелі і Ліду перад прыняццем сакрамэнту канфірмацыі. Шчучын — Тракелі — Ліда — шлях, які стаў ужо традыцыйным: кожны год моладзь са Шчучына пераадольвае яго вясною, каб з дапамогай Марыі лепш падрыхтавацца да сакрамэнту хрысціянскай сталасці.

Падчас святой Імшы ў Тракелях 27 красавіка маладыя людзі прасілі аб патрэбных ласках для годнага прыняцця канфірмацыі.

У гаміліі а. Віталій Слука SchP звярнуў увагу, што не трэба баяцца несці Езуса ў свет. Больш за тое, пасля прыняцця сакрамэнту канфірмацыі гэта становіцца нашым абавязкам.

Далей пілігрымы скіраваліся ў Ліду. У парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі моладзь разважала аб хрысціянскай веры. Падчас працы ў групах былі вызначаны правілы, якімі павінен карыстацца кожны веруючы чалавек.

Таксама моладзь прапанавала некалькі сцэнак, пакліканых звярнуць увагу людзей на Езуса і Касцёл.

Фотаздымкі (Анастасія Ц.) можна паглядзець тут.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews