Душпастырскія аб’явы Шчучын 28.04.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С - 2019/

 

З літургічнага календара:

 

 

1 мая (серада) - праз пасрэдніцтва св. Юзафа, рамесніка, Касцёл моліцца за ўсіх людзей працы.

Таксама першы дзень маёвага набажэнства. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.

 

2 мая (чацвер) - успамін св. Атаназія (św. Atanazego), біскупа і доктара Касцёла.

2 мая таксама І чацвер месяца. Пасля маёвага набажэнства малітва ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

3 мая (пятніца) – успамін НПМ Каралевы Польшчы. Таксама Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся аб духоўныя і фізічная сілы для яго ў кіраванні Гродзенскім Касцёлам.

3 мая таксама першая пятніца месяца. Хто быў перад святамі да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, можа прыняць св. Камунію без прыступання да споведзі.

 

4 мая першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

5 мая - I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews