Айцец Матэуш нарадзіўся ў Кракаве 9 ліпеня 1975 года. Вечныя манаскія абяцанні ў Ордэне піяраў даў 24 сакавіка 2001 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2002 годзе.
Выконваў шмат розных важных функцый у Ордэне піяраў (быў рэдактарам квартальніка «еSPе»; працаваў як педагог і настаўнік польскай мовы ў піярскіх школах; у 2009 годзе быў выбраны асістэнтам Генеральнага настаяцеля Пабожных Школ і г.д.)
Жадаем новаму правінцыялу патрэбных ласкаў і апекі Божай Маці ў кіраванні Польскай Правінцыяй Ордэна Піяраў.
