Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.04.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ТЫДЗЕНЬ МУКІ ПАНА

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Тыдзень Мукі Пана. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербаў.

 

З літургічнага календара:

 

18 красавіка Вялікі чацвер, распачацце Святога Пасхальнага Трыдыума – св. Імша толькі вечарам а 19.00 гадз. У гэты дзень асаблівым чынам  молімся за ўсіх святароў і за новыя пакліканні да святарскай службы. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў Цямніцы да 22.00 гадз.

19 красавіка Вялікая пятніца – абавязуе сціслы пост (адзін раз можна паесці да сыта і два разы лёгка). Адарацыя Пана Езуса ў Цямніцы ад 9.00 гадз. раніцы. У гэты дзень няма св. Імшы. Замест св. Імшы, вечарам а 18.00 гадз., цэлебруецца Набажэнства Мукі Пана. Пасля набажэнства першы дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці і Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў грабніцы да 22.00 гадз.

 

20 сакавіка Вялікая субота – Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў грабніцы ад 9.00 гадз. раніцы. Св. Імша Вігіліі Пасхальнай увечары а 19.00 гадз. На гэтую св. Імшу прыходзім са свечкамі. У Вялкую суботу пост ад мясных страваў. Асвячэнне ежы на велікодны стол ад 9.00 гадз. да 18.00 кожныя поў гадзіны. Адарацыя Пана Езуса ўвечары да 23.00 гадз.

Асвячэнне ежы на велікодны стол у капліцы ў Барташах будзе а 13.00 гадз., у Руткевічах а 14.00.

 

21 красавіка Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана – Рэзурэкцыя а 7.00 гадз. і наступная св. Імша толькі а 14.00 гадз.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Нагадваем пра просьбу, каб прынімаць моладзь на начлег, якая прыедзе ў Шчучын на Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі з 6 па 8 мая.

Не хапае начлегаў прыкладна для 300 чалавек. З вялікай просьбай звяртаемся да тых, хто не запісаўся, а можа прыняць моладзь, каб запісвацца ў сакрыстыі.

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новыя нумары часопісаў Дыялог і Ave Maria.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews