Вербная нядзеля і расклад набажэнстваў у Чавускім касцёле

IMG_9920

Вербную або Пальмовую нядзелю адзначалі 14 красавіка чавускія каталікі.

У касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла сабраліся вернікі, каб прысутнічаць на св. Імшы і тым самым ўзгадаць падзеі апошняга тыдня перад распяццем Езуса Хрыста. Айцец Гжэгаж Ксёнжэк SchP асвяціў галінкі вярбы, якія прынеслі парафіяне ў гэты дзень.

Расклад набажэнстваў, якія адбудуцца ў Чавускім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла:

18 красавіка, чацвер – а 19.00 Святая Імша;

19 красавіка, пятніца  – а 19.00 Літургія і Крыжовы шлях;

20 красавіка, субота – а 21.00  Літургія Вігіліі Пасхальнай ;

21 красавіка, нядзеля – а 7.00 Святая Імша на Пасху

Паводле chausynews.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews