21.05.2026

З 10 па 12 красавіка ў парафіі Святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Вернікаў, да велікодных святаў, рыхтаваў кс. Алег з супольнасці айцоў хрыстусоўцаў з Мінска.

У межах рэкалекцый у пятніцу, 12 красавіка, парафія перажывала набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі горада. Па традыцыі парафіяне змаглі не толькі прыняць удзел у набажэнстве, але і засведчыць сваю веру праз чынны ўдзел у малітве.

Пакінуць адказ