Душпастырскія аб’явы Лiда 07.04.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

V НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 07.04.2019

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сёння  першая нядзеля месяца (адарацыйная).  Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў;

Інтэнцыя на красавік: аб святасці нашых сем’яў, аб узаемнай любові бацькоў і дзяцей, старэйшага і малодшага пакаленняў.

 

13.04 (субота) – XXVIII гадавіна назначэння кс.біскупа А.Кашкевіча і ўтварэнне (у 1991 годзе) дыяцэзіі Св. Айцом Янам Паўлам ІІ. Молімся за нашага Пастыра і вернікаў дыяцэзіі.

14.04 - Пальмовая  нядзеля. Сусветны дзень моладзі.  Падчас кожнай св. Імшы – абрад асвячэння вербаў. На дзіцячай св. Імшы на 11.30 – конкурс вербаў для дзяце. Пачатак Вялікагп Тыдня Мукі Пана. Заахвочваем ужо сёння ўсіх да ўдзелу ў Пасхальным Трыдыуме.

- пасля кожнай св. Імшы сёстры Назарэтанкі будуць прадаваць упрыгожванні на святочны велікодны стол.

 

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях   -  кожную пятніцу Вялікага посту   пасля раняшняй св. Імшы (9.30),

17.00 (для дзяцей і моладзі)

 і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

 

Песні жальбы  — кожную  нядзелю   перад  вячэрняй св. Імшой (17.30).

 

Калі  хто па якой-небудзь прычыне не зможа прыняць удзел  у велікапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць  поўную індульгенцыю (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу  або за душы памерлых.

 

Велькапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна пасля 5 нядзелі Вялікага посту – панядзелак, аўторак, серада – 8, 9, 10 красавіка. Дзень споведзі – 9 красавіка (аўторак).

Сятая споведь будзе праходзіць:

З 8.30—-

16.00-17.00 (дзеці і моладзь)

З 17.45 ——

За ўдзел у велькапосных рэкалецыях можна атрымаць  поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). З пачаткам перыяду Вялікага посту распачалася Велікодная Споведзь, якая будзе працягвацца больш трох месяцаў. Пастараемся ў гэты час прыступіць да св. Споведзі і св. Камуніі, каб выканаць наказы касцельныя.

  Наведванне хворых у весках Верх-Ліда і Чахаўцы  адбудзецца  13 красавіка (субота, 10.00)

 

  1. У скарбонку перад алтаром можна скласці ахвяры на кветкі да гробу Пана. За ўсе ахвяры вялікі дзякуй!

 

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

  1. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews