Душпастырскія аб’явы Шчучын 07.04.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння першая нядзеля месяца, таму пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. сакрамэнту і супольная адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя для кулак ружанцовых на месяц красавік: малітва аб добры плён І Дыяцэзіяльнага Сінода.

 

На гэтым тыдні галоўнай падзеяй у нашай парафіі будуць велікапосныя рэкалекцыі і дні споведзі.

Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Алег з Кангрэгацыі Хрыстусоўцаў з Мінска.

 

Парадак рэкалекцый наступны:

 

10 красавіка (серада) – першы дзень рэкалекцый.

 

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

11.30 - Св. Iмша з агульным казаннем

15.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

16.30 - Св. Iмша з казаннем для дзяцей і моладзі

19.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

 

Св. Споведзь: з 9.00 да 12.30

                          з 13.30 да 17.30

                         з 18.15 да 20.30

 

11 красавіка (чацвер) – другі дзень рэкалекцый. Парадак Імшаў і споведі як у першы дзень.

 

12 красавіка (пятніца) – апошні дзень рэкалекцый. Парадак дня наступны:

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем.

18.00 - Св. Iмша з агульным казаннем і пасля св. Імшы Крыжовы шлях вуліцамі горада. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства.

Заахвочваем да ўдзелу ў рэкалекцыях на працягу 3 дзён і хто толькі можа, каб у сераду ці чацвер прыступіў да сакрамэнту споведзі.

Нагадваем, што у Пальмовую нядзелю ў нашым касцёле не спавядаем.

Інфармацыю пра рэкалекцыі можна таксама знайсці на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў інтэрнэце на старонцы pijary.info

 

 

13 сакавіка (субота) –ў нашай парафіі, Фацімскі Дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

14 красавіка - Пальмовая Нядзеля. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербачак. У Пальмовую нядзелю ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень моладзі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса для дзяцей Водограй.

 

  • Далей заахвочваем, каб прынімаць моладзь на начлег, якая прыедзе на Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі з 6 па 8 мая.

Не хапае начлегаў прыкладна для 400 чалавек. З вялікай просьбай звяртаемся, хто не запісаўся, а можа прыняць моладзь, каб запісацца ў сакрыстыі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews