14.11.2025

У Нядзелю радасці (IV нядзеля Вялікага посту) парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне перажывала сваю радасць. Роўна 10 новых міністрантаў першы раз у гэты дзень апранулі белыя комжы.

Да гэтай урачыстасці кандыдаты рыхтаваліся ўжо з верасня мінулага года. Каб праверыць, наколькі яны падрыхтаваны да службы, быў загадзя праведзены тэарэтычны і практычны экзамен.

Таксама ўпершыню ў парафіі ў гэты дзень з’явіліся цырыманіярыі – 4 асобы. Знешнім знакам іх службы пры алтары стала белая лектарская альба.

Фотаздымкі (Людміла К.) можна паглядзець тут.

Пакінуць адказ