30 сакавіка ў Шчучыне адбылася малітоўна-фармацыйная сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да розных парафіяльных груп. Сустрэча пачалася ў парафіяльнай святыні набажэнствам Крыжовага шляху, у якім прынялі ўдзел таксама і дзеці.
Наступнай часткай праграмы стала фармацыйная сустрэча на тэму “Скарбы св. Імшы”. Падчас яе разважалася аб тым, навошта мы прымаем удзел у святой Імшы, чаму Касцёл заахвочвае да частага прыняцця святой Камуніі, закраналіся іншыя пытанні, звязаныя з сакрамэнтам Эўхарыстыі.
Падсумаваннем сустрэчы стала супольная гульня бацькоў і дзяцей у валейбол і футбол.
Фотаздымкі (Людміла К.) можна паглядзець тут.
