Міністранты са Шчучына наведалі навіцыят і семінарыю піяраў у Польшчы

Прадстаўнікі літургічнай службы алтара са Шчучына наведалі навіцыят і семінарыю айцоў піяраў у Польшчы, а таксама сталі сведкамі прыняцця вечных манаскіх абяцанняў.

Навіцыят айцоў піяраў, які з’яўляецца прасторай духоўнага, інтэлектуальнага, чалавечага і піярскага развіцця, знаходзіцца ў Жэшуве, а семінарыя – у Кракаве.

Падчас наведвання гэтых месцаў хлопцы са Шчучына мелі магчымасць даведацца пра гісторыю Ордэна Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў і бліжэй пазнаёміцца з яго заснавальнікам св. Юзафам Каласансам. Таксама яны маглі зблізку прыгледзецца да манаскага жыцця.

Паводле grodnensis.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews