Душпастырскія аб’явы Лiда 24.03.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

ІIІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 24.03.2019

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сення Міжнародны дзень “Caritas” . Усе ахвяры будуць прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі  на Беларусі.

 

25 сакавіка (панядзелак) – урачыстасць Звеставанне Пана. Св. Імшы ў нашай святыні ў  10.00 і 18.30.

 

30 сакавіка (субота) з 14.00 да 18.00 – дзень засяроджання для парафіяльнай малітоўнай групы “Маці ў малітве”

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях   -  кожную пятніцу Вялікага посту   пасля раняшняй св. Імшы (9.30),

17.00 (для дзяцей і моладзі)

 і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

 

Песні жальбы  — кожную  нядзелю   перад  вячэрняй св. Імшой (17.30).

 

Калі  хто па якой-небудзь прычыне не зможа прыняць удзел  у велікапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць  поўную індульгенцыю (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу  або за душы памерлых.

 

Велькапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна пасля 5 нядзелі Вялікага посту – панядзелак, аўторак, серада – 8, 9, 10 красавіка. Дзень споведзі – 9 красавіка (аўторак). За ўдзел у велькапосных рэкалецыях можна атрымаць  поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). З пачаткам перыяду Вялікага посту распачынаецца Велікодная Споведзь, якая будзе працягвацца больш трох месяцаў. Пастараемся ў гэты час прыступіць да св. Споведзі і св. Камуніі, каб выканаць наказы касцельныя.

Запрасіць святара да хворых можна да 6 краавіка. Вялікая просьба: па гэтаму пытанню звяртацца ў сакрыстыю.  Наведванне хворых у весках Верх-Ліда і Чахаўцы  адбудзецца  13 красавіка (субота, 10.00)

 

  1. У скарбонку перад алтаром можна скласці ахвяры на кветкі да гробу Пана. За ўсе ахвяры вялікі дзякуй!

 

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

  1. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва   апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews