Душпастырскія аб’явы Шчучын 24.03.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай (charytatywnej) арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.

 

 

З літургічнага календара:

 

25 сакавіка (панядзелак) – ўрачыстасць Звеставанне Пана. Св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

Гэтае свята паводле Касцёльнага права лічыцца не абавязковым, але да ўдзелу ў св. Імшах – запрашаем!

25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле таксама адзначаецца, як Дзень Святасці Жыцця, аховы жыцця ненароджаных дзяцей і распачацце дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. У нашым касцёле да дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці можна будзе далучыцца пасля св. Імшаў.

 

 

 

З іншых аб’яваў:

 

  • Сказаць на св. Імшы ў 11.30 і 14.00.

У наступную нядзелю хлопцы, пасля адпаведнай падрыхтоўкі, будуць прынятыя ў міністранты і лектары.

 

  • Нагадваем пра Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі, якія пройдуць ў Шчучыне з 6 па 8 мая. Таксама нагадваем пра просьбу, каб прыняць моладзь на начлег. Запісвацца можна ў сакрыстыі перад і пасля кожнай св. Імшы. З просьбай звяртаемся таксама і да жыхароў вёсак каля Шчучына: Тапілішкі, Тур’я, Буйвічы Янчукі і былых вёсак: Плянты, Рэзы і Навасёлкі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і для дзяцей часопіс Водограй. У сакрыстыі можна набыць паштоўкі на велікодныя святы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews