Душпастырскія аб’явы Шчучын 17.03.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

19 сакавіка (аўторак) - ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny) Таксама Дзень імянінаў адзначаюць Папа Рымскі на пенсіі (papież senior) - Бэнэдыкт XVI і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі- Юзаф Станеўскі, з гэтай нагоды будзем памятаць пра іх у нашых малітвах.

 

24 сакавіка III нядзеля Вялікага Посту. У Беларусі гэтая нядзеля адзначаецца як Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны на дзейнасць “Caritas”.

 

 

Іншыя аб’явы:

  • Нагадваем план адведвання хворых у горадзе:
  • 19 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 20 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 21 сакавіка, чацвер, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

 

Сёння апошні дзень, калі можна запісваць хворых да споведзі, якія жывуць у горадзе.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў інтэрнэце.

 

  • Ізноў звяртаемся з просьбай, каб прыняць моладзь на начлег, якая прыедзе ў Шчучын з 6 па 8 мая для ўдзелу ў Дыяцэзіяльных Днях Моладзі. Запісвацца можна ў сакрыстыі! Для паяснення, просьба прымаць на начлег моладзь не толькі да жыхароў Шчучына, але таксама да жыхароў вёсак каля Шчучына: Тапілішкі, Тур’я і былых вёсак: Плянты, Рэзы і Навасёлкі.

 

  •  У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Дыялог і для дзяцей Водограй. У сакрыстыі можна набыць паштоўкі на велікодныя святы.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews