У Лідзе адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў

З 8 па 10 сакавіка ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) адбыліся Дні духоўных сустрэч для юнакоў. На гэты раз удзельнікі сустрэч засяродзіліся на тэме: “Пачуць голас Езуса ў сваім сэрцы”.

Акрамя канферэнцый, якія падрыхтаваў адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі а. Аляксандр Махнач SP, кожны меў магчымасць скарыстацца з індывідуальнай размовы, з сакрамэнту пакаяння, а таксама правесці свой вольны час гуляючы, напрыклад, у пінг-понг.

Такім чынам, на вясновых духоўных сустрэчах ў піяраў сабралася 12 юнакоў з трох парафій Гродзенскай дыяцэзіі: Шчучын, Ліда-Фара і Ліда-Індустрыяльны.

Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP
Фота: Масло Сяргей і Снапко Маргарыта

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews