Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.03.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА І НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

На гэтым тыдні:

 

13 сакавіка (серада) –ў нашай парафіі, Фацімскі Дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

13 сакавіка адзначаем таксама 6 гадавіну выбара Святога Айца Францішка на пасад св. Пятра. Молімся аб духоўныя і фізічныя сілы для яго ў кіраванні паўсюдным Касцёлам.

 

15 сакавіка (пятніца) - а 10.00 гадз. св. Імша ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Вялікі дзякуй для тых, хто на мінулым тыдні, у чацвер, дапамагаў прыбраць тэрыторыю каля касцёла!
  • Запрашаем у кожную пятніцу на Крыжовы шлях, дарослых пасля св. Імшы а 10.00 гадз.;
  • дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў у 18.15.

На Гожке жале (Песні жальбы) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.  

 

  • Адносна велікапосных рэкалекцый нагадваем, што ў гэтым годзе яны будуць з 10 па 12 красавіка. Дні споведзі будуць 10 і 11 красавіка (гэта серада і чацвер).

 

  • Крыжовы шлях вуліцамі горада ў гэтым годзе будзе 12 красавіка пасля св. Імшы а 18.00 гадз.

 

  • Ад 12 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

 

 Парадак адведвання хворых на вёсках наступны:

 

  • 12 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
  • 13 сакавіка, серада, у 11.30 вёскі Тур’я і Буйвічы.
  • 14 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Навасёлкі.
  • 15 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
  • 16 сакавіка, субота, у 11.00 в. Рэзы.

 

Калі ласка перадаць усім хворым, калі ксёндз будзе з сакрамэнтамі ў вёсцы і запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

 

  • 19 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 20 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
  • 21 сакавіка, чацвер, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да наступнай нядзелі.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

  • Нагадваем, што ў гэтым годдзе, па распараджэнню кс. Біскупа Аляксандра Кашкевіча, у Шчучыне, з 6 па 8 мая, пройдуць Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі.

Зазвычай на гэтае мерапрыемства прыязджае каля 1000 чалавек. Таму звяртаемся да Вас ад свайго імя, ад імя ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча і арганізатараў, каб хто толькі можа і сколькі можа прыняць на 2 ночы маладых людзей (гэта з 6 на 7 і з 7 на 8 мая). За умовы начлегу можна не перажываць, гэта можа быць і на падлозе, каб толькі быў дах над галавою. Есці моладзь будзе ў касцёле, толькі, калі будзеце мець магчымасць, каб пакарміць снеданнем перад выхадам у касцёл. Спадзяемся, што ў нашай парафіі знойдзецца месца для кожнага маладога чалавека, які прыедзе, каб разам з іншымі памаліцца і з радасцю засведчыць аб сваёй веры.

Запісваць моладзь на начлег можна ў сакрыстыі кожны дзень перад і пасля кожнай св. Імшы. Таксама ў сакрыстыі можна атрымаць больш падарабязную інфармацыю адносна Дзён моладзі.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews