8 сакавіка — успамін св. Фаўстына Мігеза

miguez

8 сакавіка айцы піяры адзначаюць успамін святога Фаўстына Мігеза. З біяграфіі святога піяра мы можам даведацца, што Фаўстын вельмі шмат часу прысвяціў на навуку і дзякуючы гэтаму стаў настаўнікам лацінскай мовы, алгебры, гісторыі, рыторыкі, французскай мовы, прыродазнаўства, геаграфіі, фізікі, хіміі. Заснаваў таксама манаскую супольнасць – Каласансаўскі Інстытут Дачок Боскай Пастэркі – так званыя сёстры Каласанцінкі, якія існуюць і дзейнічаюць па сённяшні дзень.

Божа, Ты паклікаў да службы ў Тваім Касцёле святога Фаўстына Мігеза, святара, каб ён паказаў, асабліва ўсім маладым і хворым, шлях да збаўлення, учыні, каб, наследуючы яго прыклад, мы таксама заўсёды ішлі за Хрыстом, нашым Настаўнікам і Панам. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews