Папяльцовая серада

6 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост.

Св. Імшы з пасыпаннем галоў попелам у нашых касцёлах:
* у Шчучыне – 10.00 і 19.00;
* у Лідзе (Індустрыяльны) – 9.00 і 18.30

У Папяльцовую сераду прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і сціслы пост, які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы (дапускаецца адзін раз наесціся дасыта, але не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары). Такі пост абавязвае вернікаў ад 18 да 60 гадоў жыцця.

Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews