14.11.2025

3 сакавіка літургічная служба алтара у Лідзе (м-р Індустрыяльны) перажывала сваё свята – у яе лік увайшлі 3 новых міністранта: Апончык Ягор, Іваноў Павел, Федасевіч Яўгеній.

Цырымонія прыняцця, якую ўзначаліў пробашч парафіі – а. Андрэй Агель SP, адбылася падчас урачыстай св. Імшы.

Разам з новымі міністрантамі, уся Літургічная служба алтара парафіі – як штогод, аднавіла свае абяцанні. Юнакі нанова абяцалі рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх.

Урачыстаць упрыгожыў спеў дзіцячага хору пад кіраўніцтвам а. Аляксандра SP

Пакінуць адказ