Супольны выезд дзяцей і моладзі са Шчучына

2 сакавіка для дзяцей і моладзі са Шчучына быў арганізаваны сумесны выезд у горад Гродна. Падчас невялікага падарожжа яго ўдзельнікі мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з с. Ганнай, з кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, і даведацца, як выглядае штодзённае жыццё сясцёр з гэтай манаскай супольнасці, а таксама наведаць міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю, аб гісторыі якой распавёў хлопцам кл. Павел.

Забаўляльнай часткай дадзенага выезду стала гульня ў лазертаг (для юнакоў) і скачкі на батутах (для дзяўчат).

Фотаздымкі можна паглядзець тут.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews