Душпастырскія аб’явы
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
Ліда-Індустрыяльны
VІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 03.03.2019
-
На гэтым тыдні ў літургічным календары:
Сёння, 3 сакавіка, І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на люты – малітва за добрае, трэзвае і духоўнае перажыванне Вялікага посту.
4 сакавіка (панядзелак) – св. Казіміра, патрона дыяцэзіі;
6 сакавіка (серада) - Папялец. Св. Імшы ў нашай святыні ў 9.00 і 18.30. На кожнай св. Імшы – абрад асвячэння попелу і пасыпанне галоў. У Папяльцовую сераду мы абавязаны прытрымлівацца сціслага посту, не ўжываць мяса і мясных прадуктаў, а таксама абмежаваць сябе ў колькасці спажываемай ежы, г.зн. на працягу дня можна паесці адзін раз да сыта і два разы крыху. Каму дазваляе здароўе, можна паспрабаваць перажыць гэты дзень на хлебе і вадзе.
Распачынаючы Вялікі Пост, пастараемся зрабіць сабе пэўную пастанову. Няхай у гэты перыяд у нашай парафіі будзе менш усяго таго, што аддаляе нас ад Бога. Адмовімся ад чагосьці і ахвяруем гэта Пану, а Ён шчодра нам аддячыць. Пастановай можа быць адмова ад чагось добрага па сваёй прыродзе, але ахвяравана Пану Богу.
Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:
Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).
Песні жальбы — кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).
Хто па якой-небудзь прычыне не зможа прымаць удзел у велькапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велькапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу, або за душы памерлых.
7 сакавіка - першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новых пакліканнях да святарскай службы і манаскага жыцця.
8 сакавіка (чацвер) – Міжнародны жаночы дзень. Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі дзяўчат і жанчын.
- У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:
аб здароўі і Божым благаслаўленні – 13 сакавіка (середа) ў 18.30.
- Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.