Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.02.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С  - 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

11 лютага (панядзелак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Таксама Сусветны дзень малітвы за хворых. Пасля св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз. цяжка хворыя змогуць прыняць сакрамэнт намашчэня хворых. Каб прыняць гэты сакрамэнт, трэба быць у стане асвячальнай (ўсвенцаёнцай) ласкі, г.зн. без цяжкага граху.

 

13 лютага (серада) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

14 лютага (чацвер) – свята св.св. Кірыла, мніха і Мятода, біскупа (św. św. Cyryla i Metodego), апекуноў Еўропы.

 

15 лютага (пятніца) – на св. Імшы а 19.00 гадз. праз пасрэдніцтва св. Тэрэзы Авільскай молімся за ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews