Вечарыну музыкі і паэзіі правяла каталіцкая моладзь Шчучына

Вечар музыкі і паэзіі

26 студзеня ў Шчучыне пры тутэйшай каталіцкай парафіі, у якой нясуць служэнне айцы Пабожных школаў — піяры, адбылася вечарына музыкі і паэзіі.

Падчас першай часткі сустрэчы моладзь мела магчымасць пазнёміцца з творчасцю сучасных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, такіх як Сяргей Законнiкаў, Раіса Баравiкова, Уладзімір Някляеў, Леанід Галубовіч і шмат іншых.

Падчас другой часткі мерапрыемства яго ўдзельнікі самі падзяліліся з прысутнымі сваімі талентамі: прачыталі на памяць загадзя падрыхтаваныя вершы беларускіх і рускіх паэтаў, заспявалі песні і выканалі музычныя творы сучасных кампазітараў і спевакоў. Завяршылася вечарына музыкі і паэзіі салодкім пачастункам.

Паводле catholic.by

Фотаздымкі можна паглядзець тут.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews