Нараджэнне Божае адзначаюць Чавускія католікі

IMG_0206

Свята Божага Нараджэння адзначылі каталіцкія вернікі Чавускага раёна. 24 снежня ўвечары парафіяне касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла сабраліся на Святую Імшу з Вігіліі Божага Нараджэння, а раніцай 25 снежня Святую Імшу, прысвечаную гэтаму вялікаму святу, ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі. Напачатку богаслужэння ён павіншаваў чавускіх вернікаў са святам Нараджэння Збаўцы, адзначыў, што для яго  вялікая радасць – быць у гэты важны момант з парафіянамі і несці словы малітвы да Бога разам.

Паводле chausynews.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews