Аплаткавая сустрэча адбылася ў шчучынскай парафіі айцоў піяраў

w_lso 2018 (205)

Сямейнае вымярэнне мела святкаванне Божага Нараджэння ў Шчучыне, дзе адбылася аплаткавая сустрэча для міністрантоў, моладзевага хору і іх бацькоў.

З гэтай нагоды ў мясцовым кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралося больш за 100 чалавек. Пачалася парафіяльная «вігілія» з супольнай малітвы Вяночка да Божай Міласэрнасці ў святыні. Малітва была ў інтэнцыі супакою ў сем’ях.

Потым у катэхетычным класе пасля чытання ўрыўку з Евангелля паводле св. Лукі аб нараджэнні Збаўцы была магчымасць падзяліцца аплаткай, складаючы пры гэтым святочныя пажаданні. Акрамя таго, усіх прысутных — а гэта каля 120 чалавек — чакаў салодкі пачастунак. Як для бацькоў, так і для іх дзяцей былі падрыхтаваныя розныя конкурсы, за якія можна было атрымаць падарункі ад св. Мікалая.

Скончылася мерапрыемства супольным спевам традыцыйных калядак і Божым благаслаўленнем, якое ўдзяліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP.

Фотаздымкі можна паглядзець тут.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews