Духоўныя сустрэчы для юнакоў

Духоўныя сустрэчы для юнакоў

З 4 па 6 лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 14 гадоў. Духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над тэмай: Прысутнасць Бога ў маім жыцці.

У межах сустрэчы была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя канферэнцыі, малітва на могілках за памерлых, размовы са святаром, гульня ў пінг-понг і футбол. Св. Імша была найлепшай магчымасцю каб услухацца ў словы Пана.

Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў. Падчас чарговых духоўных сустрэч, юнакі з Ліды і Шчучына бліжэй пазнаёміліся з духоўнасцю і душпастырствам айцоў піяраў.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews