Душпастырскія аб’явы Лiда 03.02.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

ІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ  – 03.02.2019

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння, 3 лютага,– асвячэнне свечак з нагоды ўспаміну св. Блажэя;

 

  • І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты – малітва за духоўную еднасць святароў і вернікаў.

 

5 лютага (аўторак) - успамін св. Агаты, благаслаўленне хлеба і вады.

 

6 лютага (серада) – успамін св. Паўла Мікі і яго паплечнікаў, мучанікаў.

 

7 лютага (чацвер) – І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

 

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 6 лютага (серада) у 18.30.

 

  1. Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі  падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.

 

  1. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews