Душпастырскія аб’явы Лiда 27.01.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

ІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ  – 27.01.2019

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

28 студзеня (панядзелак) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.

 

29 студзеня (аўторак) – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны;

 

31 студзеня (чацвер) – успамін св. Яна Боско, святара;

 

1 лютага (пятніца) – V гадавіна біскупскіх пасвячэнняў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага,

  • І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса;

 

 2 лютага (субота) – свята Ахвяраванне Пана (МБ Грамнічнай), благаслаўленне свечак.

  • Сусветны Дзень Кансэкраванага Жыцця ( з 1997 года). Выходзячы з касцёла, можна будзе злажыць ахвяры на патрэбы кляўзуровых законаў,
  • І субота месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП,

 

3 лютага (нядзеля) – асвячэнне свечак з нагоды ўспаміну св. Блажэя;

 

  • І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты – малітва за духоўную еднасць святароў і вернікаў.

 

 

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 6 лютага (серада) у 18.30,

за памерлых – 4 лютага (субота)  у  9.00.

  1. Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі  падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews