Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.01.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С  - 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

28 студзеня (панядзелак) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.

 

29 студзеня (аўторак) – успамін бл. Баляславы Марыі Лямант, панны.

 

31 студзеня (чацвер) – успамін св. Яна Боско, святара.

 

1 лютага (пятніца) – V гадавіна біскупскіх пасвячэнняў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, таксама першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15.

 

2 лютага (субота) – Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай). Св. Імшы ў нашым касцёле ў 8.30, 10.00 і 19.00 гадз. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне свечак. Таксама Сусветны Дзень Кансэкраванага Жыцця.

2 лютага, апошні дзень, калі ў касцёле можна спяваць калядныя песні.

2 лютага, выходзячы з касцёла, можна будзе злажыць ахвяры на патрэбы кляўзуровых законаў.

 

3 лютага (нядзеля) - першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята Маці Божай Грамнічнай.

 

  • 26 студзеня, у суботу, у нашай парафіі мы закончылі хадзіць па калядзе. Яшчэ раз вялікі дзякуй усім, хто нас прымаў у гэтым годзе! Дзякуем за шчырыя размовы, малітву, пачастункі і ахвяры, якія Вы складвалі на патрэбы касцёла!

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews