Душпастырскія аб’явы Лiда 06.01.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

Урачыстасць Аб’яўлення Пана – 06.01.2019

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сёння  – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен прыняць удзел у св. Імшы. Пасля кожнай св. Імшы — абрад благаслаўленне мела і кадзідла. Сусветны Місійны Дзень дзіцяці.

- І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

 

Інтэнцыя на студзень: за адзінства   і паяднанне ўсіх хрысціянскіх канфесій дыяцэзіі, а таксама за плённыя духоўныя вынікі Сінода Дыяцэзіяльнага.

 

13. 01 (нядзеля) – Нядзеля Хросту Пана. Літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Календы можна спяваць да Ахвяравання Пана (2 лютага). Заахвчваем да малітвы-падзякі за атрыманыя ласкі Св. Хросту.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3. Каляда распачнецца 8 студзеня 2019 г. (аўторак) у  19.00.

 

4. У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы (календары на 2019  год на полькай і беларускай мовах, абразы, спеўнікі).

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews