Душпастырскія аб’явы Шчучын 06.01.2019

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана

/Год C – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыяй на месяц студзень будзе малітва аб супакой на зямлі.

 

 

З літургічнага календара:

 

13 студзеня (нядзеля) – урачыстасць Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага – да свята Ахвяравання Пана Езуса ў святыні.

Таксама ў нашай парафіі Фацімскі Дзень. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту з 8.30 да 9.45. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 16.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

 

  • Вялікі дзякуй усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе. Дзякуем за супольную малітву, размовы, пачастункі і ахвяры на патрэбы касцёла.

 

 

Расклад каляды на бліжэйшыя тыдні:

 

8 студзеня – аўторак -  ходзім з 17.00 гадз.; в. Рэзы, вуліцы 60-год Кастрычніка і Я. Купалы.

 

9 студзеня – серада - ходзім з 17.00; в.  Рэзы, вуліцы Цвяточная і Перамогі, з 18.00 — вул. Паштовая.

 

10 студзеня – чацвер - ходзім з 17.00; в. Рэзы вуліцы Канечная і Лугавая і з 18.00 в. Навасёлкі, вул. Лугавая.

 

11 студзеня – пятніца -  ходзім з 17.00 гадз.; в. Навасёлкі вуліцы Цэнтральная і Усходняя; з 18.00 в. Навасёлкі, вул. Заходняя.

 

12 студзеня – субота - ходзім з 11.30; “Поле цудаў” і вуліцы каля Навасёлак, якія належаць да горада (Шупені, Дамброўскага, Міцкевіча, Батырева, Урублеўскага, А. Пашкевіч).

 

15 студзеня – аўторак -  ходзім з 17.00 гадз.; в. Тапілішкі, вуліцы Сонечная, Фабрычная, Лясная, Сірэневая і Юбілейная.

 

16 студзеня – серада - ходзім з 17.00; в.  Тапілішкі вуліцы Маладзёжная і Заводская; з 18.00 вул. Дарожная.

 

17 студзеня – чацвер - ходзім з 17.00; в. Тапілішкі, вул. Цэнтральная.

18 студзеня – пятніца -  ходзім з 17.00 гадз.; г. Шчучын, вул. Рудога дамы №№ 3,5 і 7.

 

19 студзеня – субота - ходзім з 11.30; вул. Рудога дамы №№ 1, 15,17,19; вул. Паўднёва-Заходняя дамы №№ 8,10,12; вул. Будаўнікоў 15,17.

 

21 студзеня – панядзелак -  ходзім з 17.00 гадз.; вул. Будаўнікоў д.5 усе корпусы.

 

22 студзеня – аўторак -  ходзім з 17.00 гадз.; вул. Будаўнікоў дамы №№ 3,7,9,11.

 

23 студзеня – серада - ходзім з 17.00; вул. Паўднёва-Заходняя д. 4 усе корпусы.

 

25 студзеня – пятніца - ходзім з 17.00; вул. Паўднёва-Заходняя д.2; вул. Заходняя д. 2 і 12

 

26 студзеня – субота - ходзім з 11.30; вул. Заходняя дамы №№ 4,5,7,10,11 і 13, а таксама новыя памяшканні і дамы, якія ні разу не былі свенчаныя.

 

26 студзеня будзе ў гэтым годдзе апошні дзень каляды.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews