Душпастырскія аб’явы Лiда 30.12.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

 

Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа – 30.12.20018

 

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

 

Сёння — свята Святой Сям’і.  Молімся аб хрысціянскім жыцці і святасці ў нашых сем’ях.

31.12 (панядзелак) – заканчэнне каляндарнага года. Пасля св. Імшы на 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства-падзяка за ласкі мінулага каляндарнага года. Спеў гімну “Цябе, Божа, выхваляем…”. За публічнае выкананне гэтага гімну можна атрымаць поўны адпуст.

01.01.19 (аўторак)- урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.  Сусветны дзень малітвы аб супакоі на свеце. Можна атрымаць поўны адпуст за публічнае выкананне гімну “О Стварыцель, Дух, прыйдзі…”. Св. Імшы на 10.00 і 18.30.

03.01.19 (чацвер) - І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

04.01.19 (пятніца) — І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

05.01.19 (субота) – І субота месяца,  набажэнства да  Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі;

 

06.01.19 (нядзеля) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен прыняць удзел у св. Імшы. Пасля кожнай св. Імшы — абрад благаслаўленне мела і кадзідла. Сусветны Місійны Дзень дзіцяці.

- І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на студзень: за адзінства   і паяднанне ўсіх хрысціянскіх канфесій дыяцэзіі, а таксама за плённыя духоўныя вынікі Сінода Дыяцэзіяльнага.

 

На св.Імшы на 18.00. у нашай парафіі будзем вітаць кс. бс. Юзафа Станеўскага. Усіх сардэчна запрашаем на ўрачыстасць!

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 02.01 (серада) ў 18.30,

за памерлых – 05.01 (субота) ў 9.00.

 

3. У сакрыстыі вядзецца запіс (да 5 студзеня 2019) на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню. Каляда распачнецца 8 студзеня 2019 г. (аўторак) у  19.00.

 

4. У парафіяльнай  краме  можна набыць рэлігійныя рэчы (календары на 2019  год на полькай і беларускай мовах, абразы, спеўнікі).

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews