Душпастырскія аб’явы Шчучын 30.12.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І

/Год С – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння дзень малітвы за сем’і, каб узрасталі ў святасці і хрысціянскім жыцці.

 

З літургічнага календара:

 

31 снежня (панядзелак) – у 18.30 набажэнства падзякі за мінулы календарны год і а 19.00 гадз. св. Імша.

 

1 студзеня (аўторак) – Урачычтасць Святой Багародзіцы Марыі. Сусветны дзень малітвы аб супакой на зямлі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00, 14.00 і 16.00 гадзінах.

У сувязі з тым, што гэта абавязковае свята, таму кожны католік 1 студзеня павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

2 студзеня (серада) -  успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага (św. Bazylego i Grzegorza z Nazjanzu), біскупаў і доктараў Касцёла.

 

3 студзеня — першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

4 студзеня – першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса. Хто перад святамі быў да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, то ў пятніцу не трэба прыступаць да споведзі, хопіць толькі прыняць св. Камунію.

 

5 студзеня — першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

6 студзеня (нядзеля) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох каралёў). Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне мела. Просьба, калі хто можа, каб прынесці мел з сабою.

6 студзеня таксама першая нядзеля месяца, Адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты  Слова жыцця i для дзяцей часопіс Маленькі Рыцар Беззаганнай.

 

  • Вялікі дзякуй усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе. Дзякуй за супольную малітву, размовы, пачастунак і ахвяры на патрэбы касцёла.

 

 

Расклад каляды на бліжэйшыя тыдні:

 

3 студзеня – чацвер -  ходзім з 11.30 у в. Руткевічы

 

4 студзеня – пятніца - ходзім з 11.30 у в. Янчукі і Даўлюдаўшчына.

 

5 студзеня – субота - ходзім з 11.30 в. Плянты, а таксама ў в. Тапілішкі толькі адна вуліца Шчучынская і хутар, дамы каля запраўкі “Беларусьнефть” і вуліцы каля гэтай жа запраўкі і каля в. Плянты: Паўночна-Усходняя, зав. Паўночны, Мележа, Кляновая, Сонечная, Каштанавая, Лідская і Палявая.

 

8 студзеня – аўторак -  ходзім з 17.00 гадз.; в. Рэзы, вуліцы 60-год Кастрычніка і Я. Купалы.

 

9 студзеня – серада - ходзім з 17.00; в.  Рэзы, вуліцы Цвяточная і Перамогі, з 18.00 — вул. Паштовая.

 

10 студзеня – чацвер - ходзім з 17.00; в. Рэзы вуліцы Канечная і Лугавая і з 18.00 в. Навасёлкі, вул. Лугавая.

 

11 студзеня – пятніца -  ходзім з 17.00 гадз.; в. Навасёлкі вуліцы Цэнтральная і Усходняя; з 18.00 в. Навасёлкі, вул. Заходняя.

 

12 студзеня – субота - ходзім з 11.30; “Поле цудаў” і вуліцы каля Навасёлак, якія належаць да горада (Шупені, Дамброўскага, Міцкевіча, Батырева, Урублеўскага, А. Пашкевіч).

 

15 студзеня – аўторак -  ходзім з 17.00 гадз.; в. Тапілішкі, вуліцы Сонечная, Фабрычная, Лясная, Сірэневая і Юбілейная.

 

16 студзеня – серада - ходзім з 17.00; в.  Тапілішкі вуліцы Маладзёжная і Заводская; з 18.00 вул. Дарожная.

 

17 студзеня – чацвер - ходзім з 17.00; в. Тапілішкі, вул. Цэнтральная.

Парадак каляды па вуліцах раёна “Паўднёва-Заходні” будзе пададзены ў наступную нядзелю!

 

Расклад каляды можна паглядзець на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла альбо ў інтэрнэце на сайце pijary.info

 

Сёння апошні дзень, калі можна запісацца на прыняцце ксяндза па калядзе.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews