Душпастырскія аб’явы Шчучын 23.12.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год С – 2018/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

24 снежня (панядзелак) – Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша раніцай а 10.00 гадз. і ў наччы — Пастэрка а 24.00 гадз. Няма св. Імшы а 19.00 гадз.  У дзень Вігіліі захоўваем пост, таксама ў вігілійны вечар нельга спажываць алкагольных напіткаў.

 

25 снежня (аўторак) – Урачыстасць Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы а 10.00 гадз. і 14.00 гадз. На св. Імшу а 14.00 гадз. асаблівым чынам запрашаем дзяцей і моладзь.

У Барташах і Руткевічах св. Імша на свята Божага Нараджэння будзе ў 8.30.

 

26 снежня (серада) – другі дзень святаў, свята св. Стэфана, дыякана і першамучаніка. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах і, згодна з традыцыяй, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне аўса.

 

27 снежня (чацвер) – успамін св. Яна, апостала і евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне віна.

 

28 снежня (пятніца) – свята св. Немаўлят (św. Młodzianków), мучанікаў. Таксама дзень малітвы-падзякі за дар жыцця і перапрашэння за забойсвта ненароджаных дзяцей.

У сувязі з Актавай Божага Нараджэння ў гэтую пятніцу няма посту.

 

30 снежня (нядзеля) – свята Святой Сям’і. Молімся аб хрысціянскае жыццё і святасць у нашых сем’ях.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2019 год і свечкі на вігілійны стол.

 

Расклад каляды:

 

27 снежня – чацвер -  ходзім з 11.30 у в. Барташы, Жылічы, Зарэчна, Гагарына, Ст. Гернікі і Міцары

 

28 снежня – пятніца -  ходзім з 11.30 у в. Буйвічы і в. Тур’я, вул. Садовая (толькі одна вуліца).

 

29 снежня – субота - ходзім з 14.00 у в. Тур’я, так называемы пасёлак, усе вуліцы акрамя Садовай.

 

 

Расклад каляды на першы тыдзень пасля Новага Года:

 

3 студзеня – чацвер -  ходзім з 11.30 у в. Руткевічы

 

4 студзеня – пятніца - ходзім з 11.30 у в. Янчукі і Даўлюдаўшчына.

 

5 студзеня – субота - ходзім з 11.30 в. Плянты, а таксама ў в. Тапілішкі толькі адна вуліца Шчучынская і хутар, дамы каля запраўкі “Беларусьнефть” і вуліцы каля гэтай жа запраўкі і каля в. Плянты: Паўночна-Усходняя, зав. Паўночны, Мележа, Кляновая, Сонечная, Каштанавая, Лідская і Палявая.

 

Расклад каляды можна паглядзець на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла, альбо ў інтэрнэце на сайце pijary.info.

 

Калі хтосьці з жыхароў вышэй прачытаных вуліц не можа прыняць святара па калядзе зранку, то паінфармаваць у сакрыстыі. Прыйдзем тады пазней.

 

Для прыняцця ксяндза па калядзе трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыжык, дзве альбо адну свечку, асвячаную альбо звычайную ваду і, калі ёсць, Біблію.

 

Калі хто не запісаўся на прыняцце ксяндза па калядзе, асабліва Тапілішкі, акрамя вуліцы Цэнтральнай, а таксама жыхары вуліц Паўднёва-Заходняя, Заходняя, Будаўнікоў, Рудога, “Поле Цудаў” і дамоў каля Плянтаў і скрыжавання, то ў сакрыстыі можна яшчэ запісацца.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews